unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мураўёў, Валянцін Уладзіміравіч (доктар тэхнічных навук ; нар. 1938)

    Месца нараджэння: в. Мішнева Новасакольніцкага раёна Пскоўскай вобласці Расія. Беларускі радыёфізік, вынаходнік. Доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1978). Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1989). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1988). У 1975–1979 гг. дэкан канструктарска-тэхналагічнага факультэта, у 1979–2004 гг. прарэктар па навуковай рабоце, з 2008 г. прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
    Навуковыя даследаванні ў галіне генеравання і ўзмацнення электрамагнітных ваганняў звышвысокіх і надзвычай высокіх частот. Даследаваў механізм узаемадзеяння зараджаных часціц у паўправадніковых прыборах з электрамагнітнымі палямі.

        Гл. таксама
    Муравьев, Валентин Владимирович (доктор технических наук ; род. 1938) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000. — С. 30.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере