unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Парэчча, вёска (Пінскі раён)

    У канцы 15 ст. сяло ў Пінскім княстве. З 1521 г. у складзе маёнткаў каралевы Боны Сфорца, у Пінскім старостве. З 1560-х сяло, шляхецкая ўласнасць у Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. У 1860-я гг. – сяло і маёнтак, цэнтр сельскай грамады і воласці ў Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Пінскім павеце Палескага ваяводства, цэнтр гміны. З 1939 г. – у БССР. Са снежня 1939 г. – у Пінскім павеце Пінскай вобласці. Са студзеня 1940 г. – у Лагішынскім раёне, з кастрычніка 1940 г. – цэнтр сельсавета. З 1954 г. – у Брэсцкай вобласці, з 1962 г. – у Пінскім раёне.
    Знаходзіцца ў Парэцкім сельсавеце Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, на правым беразе р. Ясельда.

        Гл. таксама
    Поречье, деревня (Пинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1980.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 24.06.2011.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере