unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Татары, вёска (Мёрскі раён)

    У другой палове 18 ст. – вёска ў Браслаўскім павеце, у складзе маёнтка Чэрас, уладанне Радзівілаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай губерні, у складзе двара Чэрас. У сярэдзіне 19 – пач. 20 ст. – вёска ў Чэраскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. – у складзе Чэраскай сельскай грамады. У лютым – лістападзе 1918 г. акупіравана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 г. – у БССР. У верасні 1919 г. – ліпені 1920 г. акупіравана польскімі войскамі. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Чэраскай гміне Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1926 г. – у Мёрскай гміне Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З кастрычніка 1940 г. – вёска ў Чэраскім сельсавеце Мёрскага раёна Вілейскай вобласці. З верасня 1944 г. – у Полацкай, са студзеня 1954 г. – у Маладзечанскай, са снежня 1960 г. – у Віцебскай вобласці. З сакавіка 1959 г. – у Якубаўшчынскім сельсавеце. З красавіка 2004 г. – у Мёрскім сельсавеце. Па даным 2020 г. у вёсцы ніхто не жыве.
    Знаходзіцца ў Мёрскім сельсавеце Мёрскага раёна Віцебскай вобласці, на возеры Грэцкае.

        Гл. таксама
    Татары, деревня (Миорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 14.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере