unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Арынчын, Мікалай Іванавіч (доктар біялагічных навук ; 1914—1999)

    Месца нараджэння: г. Зямлянск Варонежскай вобласці, Расія. Беларускі фізіёлаг, грамадскі дзеяч. Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1960). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Працаваў у Варонежскім зааветэрынарным інстытуце, Варонежскім медыцынскім інстытуце, 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце імя М. І. Пірагова, Інстытуце эксперыментальнай медыцыны АМН СССР у г. Ленінградзе. З 1959 г. – у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, з 1966 г. – у Інстытуце фізіялогіі АН БССР, з 1972 г. – загадчык сектара геранталогіі АН БССР. Удастоены звання "Вынаходнік СССР" (1981).
    Навуковыя інтарэсы: параўнальная і эвалюцыйная фізіялогія і экалогія; геранталогія; фізіялогія і паталогія кровазвароту і мышачнай дзейнасці.

        Гл. таксама
    Аринчин, Николай Иванович (доктор биологических наук ; 1914—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
    Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
    Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    БД "История белорусской науки в лицах" Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.
    Сайт "Вікіпедыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере