unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сабор у імя святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск, горад)

    Помнік архітэктуры барока 17 ст. Пабудаваны ў 1611–1613 гг. У 1795 г. храм пераасвячоны ў гонар велікамучаніцы Екацярыны. Свята-Екацярынінская царква была надзелена статусам кафедральнага сабора Мінскай епархіі. У 1870–1871 гг. сабор быў капітальна перабудаваны. У 1933 г. храм быў закрыты, з 1941 г. да 1944 г. богаслужэнні адноўлены. У 1941 г. галоўны прастол храма пераасвячоны ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла, пазней правы прыдзел асвячоны ў імя велікамучаніцы Екацярыны. У ліпені 1944 г. храм быў зноў закрыты. Пасля 1945 г. у будынку знаходзіўся Архіў навукава-тэхнічнай дакументацыі БССР і Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. З 1991 г. сабор перададзены вернікам.
    Помнік архітэктуры барока 17 ст. Пабудавана ў 1611–1613 гг. З 1795 г. называецца Кацярынінская. У 1933 г. храм быў закрыты, з 1941 г. па 1944 г. богаслужэнні былі адноўлены. У ліпені 1944 г. храм быў зноў закрыты. З 1991 г. царква стала дзеючай.
    Размешчана на вуліцы Няміга.

        Варыянтная форма назвы
    Кацярынінская царква (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Мінская Петрапаўлаўская царква
    Мінскі кафедральны Петра-Паўлаўскі сабор
    Петрапаўлаўскі кафедральны сабор (Мінск, горад)
    Петра-Паўлаўскі сабор (Мінск, горад)
    Свята-Екацярынінскі сабор (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Свята-Петра-Паўлаўская царква (Мінск, горад)
    Свята-Петра-Паўлаўскі сабор (Мінск, горад)

        Гл. таксама
    Собор имени святых апостолов Петра и Павла (Минск, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
    Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001.
    Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007.
    Церкви и приходы Минска. — Минск, 2001.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Сайт прихода Свято-Петро-Павловского собора; Дата звароту:05.10.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере