unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Віленская археаграфічная камісія

    Віленская археаграфічная камісія (Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў) – навуковая ўстанова ў Вільні ў 1865–1915 гг., створаная па ініцыятыве генерал-губернатара М.М. Мураўёва і пры актыўным удзеле апекуна Віленскай навучальнай акругі І.П. Карнілава ў пачатку 1864 г. Узорам служыла Кіеўская археаграфічная камісія. Асноўная задача Археаграфічнай камісіі заключалася ў тым, каб публікацыяй старажытных актаў абгрунтаваць спрадвечна рускі і праваслаўны характар краю. Археаграфічная камісія спыніла сваю дзейнасць ў час Першай сусветнай вайны. Выдадены "Акты Віленскай археаграфічнай камісіі" у 1865–1915 гг. (Т.1-39), 7 тамоў па гісторыі аграрных адносін, лясной гаспадаркі і інш. Выданні яе не страцілі крыніцазнаўчага значэння.

        Варыянты назвы
    Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў
    Віленская камісія для разбору старажытных актаў

        Гл. таксама
    Виленская археографическая комиссия (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 4. – Мн., 1997.
    http://ru.wikipedia.org/wiki

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере