unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нежын, горад (Украіна)

    Верагодна, гэта мясцовасць упершыню ўпамінаецца пад назвай Няжаціна Ніва. У 1135 г. упамінаецца гарадок Няжацін. З 1147 г. як Унянеж, уваходзіў у склад Чарнігаўскага княства. У 1239 г. разбураны манголамі. З сярэдзіны 14 ст. – у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1381 г. упамінаецца пад сучаснай назвай. У 1500–1503 гг. у складзе Чарнігава-Северскай зямлі далучаны да Рускай дзяржавы. У 1618 г. адышоў да Рэчы Паспалітай, у складзе Кіеўскага ваяводства. У 1625 г. атрымаў магдэбургскае права. З 1648 г. у складзе Гетманшчыны. З 1708 г. – у складзе Кіеўскай губерні, з 1802 г. – павятовы горад Чарнігаўскай губерні. У 1923–1930 гг. – цэнтр Нежынскай акругі Украінскай ССР, з 1932 г. – раённы цэнтр у складзе Чарнігаўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Нежынскага раёна.
    Знаходзіцца ў Чарнігаўскай вобласці Украіны, на р. Асцёр.

        Варыянтная форма назвы
    Ніжин, горад (украінская мова)
    Няжацін, горад (папярэдні загаловак)
    Унянеж, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Нежин, город (Украина) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 11 (2). — Москва, 2013.
    Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 32. — Москва, 2006.
    Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере