unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ільін, Аляксандр Львовіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук, матэматык ; краязнавец ; 1956—2020)

    Месца нараджэння: г. Верхнедняпроўск, Днепрапятроўская вобласць, Украіна. Матэматык, гісторык-краязнавец. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1985), дацэнт (1992). Старшыня Пінскага аддзялення Заходнепалескага навукова-краязнаўчага таварыства “Загароддзе”. Галоўны рэдактар часопіса "Гістарычная Брама". Працаваў у Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай (1986–1989), Глухаўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1989–1997), Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (1997–2000), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (2000–2003), Пінскім вышэйшым банкаўскім каледжы (2003–2006, загадчык кафедры), Палескім дзяржаўным універсітэце (2006–2020; з 03.2020 – дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм).
    Тэматыка публікацый: вышэйшая матэматыка; матэматычны аналіз; гісторыя культуры Беларусі і Украіны; беларуска-украінскія сувязі; нацыянальная ідэя; гісторыя Берасцейска-Пінскага Палесся; гісторыя прыватных бібліятэк і архіваў; гісторыя літаратуры.

        Варыянтная форма імя
    Ільін, Аляксандар (1956—2020)
    Ільїн, Олександр Львович (1956—2020) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Ильин, Александр Львович (кандидат физико-математических наук, математик ; краевед ; 1956—2020) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    За тебе, Україно… : з архіву в'язнів концтабору Береза-Картузька (1934—1935) часів II Річі Посполитої Польської / Олександр Ильїн [та інш.]. — Тернопіль, 2010. (1//247252К(039))
    Раман Скірмунт у грамадска-палітычным жыцці Піншчыны ў 20—30-я г. 20 ст. / Аляксандар Ільін // Гістарычны альманах. — 2003. — Т. 8. — С. 98—106. (Форма імя: Аляксандар.)
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 17.11.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере