unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Рэспубліка Беларусь. Міністэрства культуры

    У 1936 г. заснавана Упраўленне па справах мастацтваў пры СНК БССР як самастойны орган кіравання ўстановамі культуры ў рэспубліцы. Кіраўніцтва бібліятэчнай справай і культурна-асветніцкай работай да 1945 г. знаходзілася ў распараджэнні Наркамата асветы БССР, потым перайшло да Камітэта па справах культурна-асветніцкай работы. У 1952 г. Упраўленне па справах мастацтваў рэарганізавана ў Камітэт па справах мастацтваў пры СМ БССР. У 1953 г. створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства культуры БССР на базе аб'яднання існуючых у рэспубліцы Міністэрства кінематаграфіі, Камітэта па справах мастацтваў, Камітэта па справах культурна-асветніцкіх устаноў, Камітэта радыёінфармацыі, Упраўлення па справах паліграфічнай прамысловасці, выдавецтваў і кніжнага гандлю. З 1991 г. – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

        Варыянты назвы
    Міністэрства культуры РБ (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

        Гл. таксама
    БССР. Камітэт па справах культурна-асветных устаноў
    Республика Беларусь. Министерство культуры (на іншай мове)
    БССР. Міністэрства культуры (папярэдні загаловак)
    БССР. Упраўленне па справах мастацтваў (папярэдні загаловак)
    Рэспубліка Беларусь. Міністэрства культуры і друку (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965-1991). Ч. 3. - Мн., 2000. - С. 54, 58.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере