unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Полацкі краязнаўчы музей

    Музей адкрыты ў 1926 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны старажытныя рукапісы, калекцыі зброі, старадрукаў, якія захоўваліся ў музеі, былі страчаны. З 1948 г. размяшчаецца ў былой Лютэранскай кірсе – помніку архітэктуры неаготыкі пачатку XX ст.
    У экспазіцыі знаходзяцца археалагічныя знаходкі, матэрыялы па гісторыі вайны 1812 г. Музей валодае буйнымі калекцыямі баністыкі, фотаздымкаў, зброі, прадметаў побыту, друкаваных і перыядычных выданняў, якія адлюстроўваюць асаблівасці палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця Полацка. З 1985 г. адносіцца да Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

        Варыянты назвы
    Краязнаўчы музей (Полацк)
    Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. Краязнаўчы музей

        Гл. таксама
    Полацкая кірха
    Полоцкий краеведческий музей (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    История развития краеведения в межвоенное время в экспозиции Полоцкого краеведческого музея / Н. О. Сергеенко // 90 год Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею : матэрыялы навуковай канферэнцыі, Віцебск, 30–31 кастрычніка 2008 г. ― Мінск, 2009. — С. 208—214. (1Н//198287(039))
    Музеі Беларусі = Музеи Беларуси. ― Мінск, 2008.
    Сайт «Википедия».
    Сайт Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.
    Cайт "Turist".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере