unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

    Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (Федэрацыя прафсаюзаў, ФПБ) – нацыянальны прафсаюзны цэнтр, рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб'яднанне прафесійных саюзаў, іх аб'яднанняў і асацыіраваных членаў. Першыя аб'яднанні працоўных па прафесійнай прыкмеце з'явіліся ў 1894 г., а к 1904 г. фактычна сфарміраваўся прафсаюзны рух на Беларусі. У 1920 г. было створана Цэнтральнае бюро прафсаюзаў, якое затым было пераўтворана ў Савет прафсаюзаў Беларусі. На XVII з'ездзе 1990 г. Беларускі рэспубліканскі савет прафсаюзаў быў пераўтвораны ў Федэрацыю прафсаюзаў белорускую, якая ў 2002 г. была перайменавана ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі . XVII з'езд прафсаюзаў Беларусі абвясціў сябе I з'ездам ФПБ. Вышэйшы орган ФПБ – з'езд, вышэйшы кіруючы орган у перыяд паміж з'ездамі – Савет ФПБ, у перыяд паміж Пленумамі Савета ФПБ – яго Прэзідыум.

        Варыянты назвы
    ФПБ (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Федерация профсоюзов Беларуси (на іншай мове)
    Беларускі рэспубліканскі савет прафсаюзаў (папярэдні загаловак)
    Цэнтральны Савет прафесійных саюзаў Беларусі (папярэдні загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 16. – Мн., 2003. – С.347.
    http://www.vkp.ru/about/r_bel.html

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере