unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Касцёл Святых Францыска і Бернарда (Вільнюс, горад; Літва)

    Прыходскі рымска-каталіцкі касцёл, помнік архітэктуры, адзін з найбольш яркіх узораў віленскай готыкі 16 ст., які ў 17–18 стст. набыў рысы архітэктуры рэнесанса і барока. Адзін з найбольш буйных гатычных культавых будынкаў у Літве. Першы драўляны касцёл у імя святога Бернарда Сіенскага згарэў у час пажару 1475 г. Каля 1480–1490 гг. быў пабудаваны новы каменны касцёл. У 1500 г. частка сцен і скляпенняў храма абвалілася. Трэці храм на тым жа самым месцы быў узведзены практычна занава ў 1506–1516 гг. і асвячоны ў імя святога Францыска Асізскага. Храм неаднаразова падвяргаўся пажарам і аднаўляўся. У 1676 г. асвячоны ў імя святога Францыска Асізскага і Бернардзіна Сіенскага. У 1949 г. – зачынены, у 1992 г. вернуты манахам бернардынцам, у 1994 г. занава асвячоны.
    Размешчаны ў Старым горадзе Вільнюса.

        Варыянтная форма назвы
    Švento Pranciškaus Asyžiečio bažnyčia (літоўская мова)
    Vilniaus Bernardinų bažnyčia (літоўская мова)
    Бернардзінскі касцёл (Вільнюс, горад; Літва)
    Касцёл Святога Бернарда (Вільнюс, горад; Літва)
    Касцёл Святога Францыска Асізскага (Вільнюс, горад; Літва)
    Касцёл святых Францыска і Бярнарда (Вільнюс, горад; Літва)
    Касцёл Францыска Асізскага і Бернардзіна Сіенскага (Вільнюс, горад; Літва)

        Гл. таксама
    Костел Святых Франциска и Бернарда (Вильнюс, город; Литва) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Віленскі кляштар бернардзінцаў / Аляксандр Кушнярэвіч // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 427.
    Храмы-кастэлі Вялікага княства Літоўскага / Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. ― 2010. ― № 2. ― С. 26―37. (3ОК6078)
    Сайт "Википедия".
    Сайт "Vikipediją".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере