unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кафедральны сабор Святога Станіслава і Святога Уладзіслава (Вільнюс, горад; Літва)

    Самы значны храм Вільнюса і Вялікага княства Літоўскага. Закладзены яшчэ Ягайлам і Вітаўтам як гатычны, пазней ён перабудоўваўся ў стылях рэнесанса, барока, віленскага барока і класіцызму, у якім ён дайшоў да нашага часу. Некаторыя даследчыкі рэшткі першапачатковага будынка датуюць сярэдзінай 13 ст. Магчыма, ён пабудаваны ў сярэдзіне – 2-й палавіне 14 ст. У 1387–1388 гг. над рэшткамі разбуранага ў час пажару касцёла ўзведзены кафедральны касцёл пад назвай Святога Станіслава і Святога Уладзіслава. Храм неаднаразова пашкоджваўся пажарамі, аднаўляўся і перабудоўваўся. З 1956 г. у саборы дзейнічала Карцінная галерэя Мастацкага музея. У 1989 г. храм быў урачыста адкрыты для католікаў.
    Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Вільнюса каля падножжа Замкавай гары.

        Варыянтная форма назвы
    Vilniaus Šv. Stanislovo ir Šv. Vladislovo arkikatedra bazilika (літоўская мова)
    Архікафедральны сабор-базіліка (Вільнюс, горад; Літва)
    Віленскі касцёл Святога Станіслава
    Віленскі кафедральны касцёл Станіслава і Уладыслава
    Вільнюская Архікафедра

        Гл. таксама
    Кафедральный собор Святого Станислава и Святого Владислава (Вильнюс, город; Литва) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Храмы-кастэлі Вялікага княства Літоўскага / Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. ― 2010. ― № 2. ― С. 26―37. (3ОК6078)
    Сайт "Vikipediją".
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере