unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Wolan, Andzej (1530—1610) (польская мова)

    Палітычны дзеяч, філосаф і прававед, адзін з заснавальнікаў свецкага кірунку ў сацыяльна-палітычнай думцы, ідэолаг рэфармацыйнага руху на Беларусі і ў Літве. Выбіраўся паслом ад шляхты Ашмянскага павета ў сейм Рэчы Паспалітай, быў сакратаром у вялікага князя літоўскага і караля Польшчы Жыгімонта II Аўгуста.
    Аўтар палеміка-тэалагічных твораў, палітыка-прававых і этычных трактатаў, прамоў. Адстойваў прынцыпы верацярпімасці, але крытыкаваў асноўныя догмы, арганізацыйную структуру каталіцкай царквы і папскай улады з пазіцый кальвінізма. Вёў палеміку з езуітамі, выкрываў рэакцыйны характар іх дзеянняў.

        Варыянтная форма імя
    Volanus, Andreas (1530—1610) (лацінская мова)

        Гл. таксама
    Волан, Андрей (1530—1610) (на іншай мове)
    Волян, Андрэй (1530—1610) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе / Андрэй Волян. — Мінск, 2009. (1Н//153360(039))
    Асветнікі зямлі Беларускай, Х – пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2006.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере