unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сац, Наталля Ільінічна (рэжысёр ; кандыдат мастацтвазнаўства ; 1903—1993)

    Расійскі рэжысёр, тэатральны дзеяч, публіцыст, драматург, педагог. Адна з заснавальніц дзіцячага тэатра ў СССР. Кандыдат мастацтвазнаўства (1962). У 1918 г. стварыла першы пастаянны тэатр для дзяцей – Дзіцячы тэатр Массавета. У 1921–1937 гг. – дырэктар і мастацкі кіраўнік Маскоўскага тэатра для дзяцей. У 1937–1942 гг. рэпрэсіравана, рэабілітавана ў канцы 1950-х гг. У 1943–1958 гг. – у Алма-Аце, дзе стварыла першы ў Казахстане тэатр для дзяцей і юнацтва. З 1958 г. – у Маскве. Заснавала і ўзначаліла (1965) першы ў свеце дзіцячы музычны тэатр – Маскоўскі дзяржаўны дзіцячы музычны тэатр (з 1995 г. носіць яе імя). З 1984 г. – прафесар Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва. Народная артыстка СССР (1975). Герой Сацыялістычнай Працы (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1972), Ленінскай прэміі (1982). Дачка кампазітара Іллі Аляксандравіча Саца (1875–1912).
    Аўтар п'ес, лібрэта дзіцячых опер і балетаў, кніг і артыкулаў па пытаннях музычнага выхавання.

        Гл. таксама
    Сац, Наталия Ильинична (режиссер ; кандидат искусствоведения ; 1903—1993) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    У истоков первого театра для детей ("Дети приходят в театр") : автореферат диссертации ... кандидата искусствоведения / Сац Наталья Ильинична. — Москва, 1962.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 29. — Москва, 2015.
    Первый толковый БЭС. — Санкт-Петербург ; Москва, 2006.
    Краткая литературная энциклопедия. [В 9 т. Т.] 6. — Москва, 1971.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 12.01.2024.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 12.01.2024.
    Сайт "Кино-Театр.Ру". Дата звароту: 12.01.2024.
    Сайт "РИА Новости". Дата звароту: 12.01.2024.
    Сайт Belcanto.ru. Дата звароту: 12.01.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере