unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Максіма Танка

    У 1921–1922 навучальным годзе ў Менску зачынены Інстытут народнай адукацыі. На яго базе былі створаны педагагічнае аддзяленне пры факультэце грамадзянскіх навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама Мінскі Беларускі педагагічны тэхнікум (Белпедтэхнікум). У 1922–1931 гг. Белпедтэхнікум насіў імя У. М. Ігнатоўскага. У 1937 г. педагагічныя тэхнікумы перайменаваны ў педагагічныя вучылішчы. У 1939 г. Мінскаму педагагічнаму вучылішчу прысвоена імя М.К. Крупскай.
    З 1941 г. па 1944 г. у сувязі з акупацыяй Мінска педвучылішча спыніла існаванне. У першыя пасляваенныя гады ажыццяўляла падрыхтоўку навучэнцаў на двух аддзяленнях – пачатковай адукацыі і дашкольнай адукацыі.
    У 1982 г. вучылішча падзялілася на дзве навучальныя ўстановы: Мінскае педвучылішча № 2 (дашкольнае) і № 1 (падрыхтоўка настаўнікаў пачатковых класаў). У 1995 г. Мінскае педвучылішча № 2 атрымала імя Максіма Танка. З 1998 г. – Мiнскi дзяржаўны педагагiчны каледж № 2 iмя Максіма Танка. У 2004 г. сярэднія спецыяльныя педагагічныя навучальныя ўстановы г. Мінска часова спынілі сваю працу. У 2016 г. створаны Мінскі гарадскі педагагічны каледж.

        Варыянты назвы
    Дзяржаўны педагагічны каледж імя Максіма Танка (Мінск)
    Мiнскi дзяржаўны педагагiчны каледж
    Мiнскi дзяржаўны педагагiчны каледж № 2 імя Максіма Танка
    Минский государственный педагогический колледж имени Максима Танка (руская мова)
    Мінскае педагагічнае вучылішча (2) (папярэдні загаловак)
    Мінскае педагагічнае вучылішча імя Максіма Танка (2) (папярэдні загаловак)
    Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Максіма Танка (2)

        Гл. таксама
    Минский городской педагогический колледж

        Крыніцы iнфармацыі
    Танкаўскія чытанні "Максім Танк і сучасны літаратурны працэс" : рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, 17–18 верасня 2002 г. / [рэдакцыйная калегія: Я. А. Гарадніцкі, А. І. Лугоўскі, М. Ф. Шаўлоўская]. ― Мінск, 2003.
    Сайт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа. Дата звароту: 19.10.2023.
    Сайт "Bizinspect.by". Дата звароту: 19.10.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере