unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Выдавецкі дом Завадскіх (Вільня)

    Юзаф Завадскі заснаваў уласную друкарню ў Вільні ў 1804 г. У наступным 1805 г. ён быў прызначаны тыпографам Віленскага ўніверсітэта, заключыў кантракт на валоданне і выкарыстанне ўніверсітэцкай друкарні тэрмінам на 10 год (пасля кантракт быў працягнуты яшчэ на 10 год) і разгарнуў актыўную кнігавыдавецкую і кнігагандлёвую дзейнасць. Да 1810 г. яму ўдалося стварыць цэлую сетку кнігагандлёвых складоў па ўсёй Віленскай навучальнай акрузе, у тым ліку ў Брэсце, Гродна, Мінску, Нясвіжы, Віцебску. Пасля смерці Завадскага ў 1838 г. яго справу працягнулі сыны Юзаф, Адам і Фелікс, але выдавецкае прадпрыемства па-ранейшаму працягвала насіць імя заснавальніка. Выдавецкая фірма "Юзаф Завадскі" праіснавала да 1940 г., калі яна была нацыяналізавана савецкімі ўладамі.
    Тэматыка выданняў друкарні Ю. Завадскага была ўніверсальнай і ахоплівала ўсе сферы жыцця. Пераважнай мовай выданняў была польская.

        Варыянты назвы
    Выдавецтва Завадскіх (Вільня)
    Друкарня Ю. Завадскага (Вільня)
    Друкарня Юзафа Завадскага (Вільня)
    Издательский дом Завадских (Вильна) (руская мова)
    Издательство Завадских (Вильна) (руская мова)
    "Юзаф Завадскі", выдавецкая фірма (Вільня) (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Друкаваная прадукцыя выдавецкага дома Завадскіх у фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка / Філімонава В. А. // Віцебскі край. ― Мінск, 2022. — Т. 7 : Матэрыялы VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Віцебскі край", прысвечанай Году народнага адзінства, 25 лістапада 2021 г., Віцебск. ― С. 437―441.
    Лаціна-польская кніга XIX ст. у экспазіцыі Музея беларускага кнігадрукавання / Філімонава В. А. // Матэрыялы XVI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў : да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі. ― Мінск, 2020. ― С. 268―273.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере