unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы (Бароўка, вёска; Лепельскі раён)

    Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква пабудавана ў 1868–1870 гг. з дрэва на мураваным падмурку. Агульная вышыня званіцы з крыжам – 20 м. Прыкладная плошча – 113–150 кв. м. У архітэктурны ансамбль уваходзілі таксама тры капліцы: у імя першаапосталаў Пятра і Паўла (1868 г.), у імя Божай Маці (1892 г.), у імя распяцця Ісуса Хрыста (1892 г.). Разбураны ў 1930-я гг. У 2002 г. на месцы былой царквы ўстаноўлены праваслаўны крыж.
    Размяшчалася недалёка ад месца ўпадзення Святога Ручая (назва народная) у возера Шчыбат, у вёсцы Бароўка Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Бароўская царква (Лепельскі раён)
    Царква Успення Божай Маці (Бароўка, вёска; Лепельскі раён)
    Царква ў гонар Успення Божай Маці (Бароўка, вёска; Лепельскі раён)

        Гл. таксама
    Церковь в честь Успения Пресвятой Богородицы (Боровка, деревня; Лепельский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Православный архитектурный ансамбль в деревне Боровка Лепельского района / Андрей Барановский // Архитектура и строительство. ― 2021. ― № 2 (март/апрель). ― С. 28―33.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере