unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мірная, вёска (Слонімскі раён)

    У 19 ст. вёска Трыбушкі ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў маёнтак Новыя Дзявяткавічы. У 2-й пал. 19 ст. у Мар'янскай воласці. У 1915–1918 гг. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з красавіка 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з кастрычніка 1920 г. – польскімі войскамі. З 01.01.1919 г. – у БССР, з 27.02.1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР, з 31.07.1920 г. – зноў у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у складзе Мар'янскай гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – цэнтр Трыбушкоўскага сельсавета Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1954 г. – у Гродзенскай вобласці, з 16.07.1954 г. – у Масілавіцкім сельсавеце. З 1964 г. – вёска Мірная. З 1966 г. – у Новадзявяткавіцкім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Новадзявяткавіцкім сельсавеце Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Трыбушкі, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Мирная, деревня (Слонимский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 03.02.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере