unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларускі Дзяржаўны Універсітэт. Гістарычны факультэт, будынак (Мінск, горад)

    Будынак з'явіўся ў 1863–1867 гг. як дом купца Сакера. У 1906 г. тут размясцілася прыватная мужчынская гімназія С. П. Зубакіна і К. В. Фальковіча. У гады Першай сусветнай тут знаходзіўся вайсковы лазарэт. У 1918–1919 гг. гімназія была нацыяналізавана і ў 1921 г. будынак трапіў у рукі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Дом №1 БДУ). У 1930-я гг. у былой гімназіі ўжо размяшчаўся Камуністычны інстытут журналістыкі БССР імя С. М. Кірава. У 1941–1944 гг. будынак моцна пацярпеў, ад яго засталіся толькі сцены. У 1953–1957 гг. узнік новы чатырохпавярховы неакласічны корпус (аўтары праекта – А. Я. Кудравіцкі, Я. Р. Шапіра). З 1992 г. будынак належыць гістарычнаму факультэту БДУ.
    Знаходзіцца на Чырвонаармейскай вуліцы ў Мінску.

        Варыянтная форма назвы
    БДУ. Гістарычны факультэт, будынак (Мінск, горад)
    Гістарычны факультэт БДУ, будынак (Мінск, горад)
    Дом №1 БДУ, будынак (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Зубакіна і Фальковіча мужчынская гімназія, будынак (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Сакера дом (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Фальковіча гімназія, будынак (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Белорусский Государственный Университет. Исторический факультет, здание (Минск, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Спроба рэканструкцыі карты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1921―1941 гг. / Юрый Тамковіч // Беларускі гістарычны часопіс. ― 2021. ― № 10. ― С. 18―27.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 23.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере