unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Касцёл Святога архангела Міхаіла (Мазыр, горад; Гомельская вобласць)

    Помнік архітэктуры позняга барока. Храм аднанефавы з трохграннай апсідай і высокім двухсхільным дахам. Першы драўляны касцёл пры кляштары цыстэрцыянак быў пабудаваны ў 1610 г. Мураваны – у 1743–1745 гг. Пасля закрыцця кляштара ў 1883 г. будынкі ў 1888 г. былі перададзены праваслаўнай кансісторыі. Касцёл у 1893–1894 гг. перабудаваны пад царкву (прыбудавана званіца, бакавая мураваная галерэя). Пазней, да 1990-х гг. выкарыстоўваўся пад музычнае вучылішча. У пачатку 1990-х гг. рэстаўрыраваны і вернуты прыхаджанам.
    Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, на правым беразе р. Прыпяць, на вуліцы Гогаля.

        Варыянтная форма назвы
    Касцёл Святога Міхаіла Архангела (Мазыр, горад; Гомельская вобласць)
    Мазырскі касцёл Святога архангела Міхаіла

        Гл. таксама
    Костел Святого архангела Михаила (Мозырь, город; Гомельская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Мозырский костел и монастырь цистерцианок / А. Н. Колосовская // Республика Беларусь : энциклопедия : [в. 7 т.].— Минск, 2007. — Т. 5. — С. 184.
    Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере