unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мыто, вёска (Лідскі раён)

    Вядома з 16 ст. У 1567 г. вёска ў маёнтку Мітва ў Лідскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. У 1861 г. вёска і маёнтак, цэнтр Мыцкага сельскага таварыства і Мыцкай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Са студзеня 1919 г. – у БССР. З красавіка 1919 г. акупіравана польскімі войскамі. У ліпені 1920 г. вызвалена Чырвонай Арміяй, у верасні 1920 г. зноў занята польскімі войскамі. З 1921 г. – у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 04.12.1939 г. – у Баранавіцкай вобласці, з 15.01.1940 г. – у Лідскім раёне, з 12.10.1940 г. цэнтр Мыцкага сельсавета. З верасня 1944 г. – у Гродзенскай вобласці, у Белагрудскім сельсавеце (з ліпеня 1954 г.). З лютага 1972 г. – у Ваверскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Ваверскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Мыто, деревня (Лидский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 02.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере