unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Міжнародная школа беларусістыкі", адукацыйны праект

    Адукацыйны праект разлічаны на спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай. Праграма Школы ўключае чатыры кампаненты: гэта мова, літаратура, гісторыя і культура.
    Кіраўніком адукацыйна-культурнага праекта “Міжнародная летняя школа беларусістыкі” з'яўляецца Лідзія Сямешка.
    Першая Міжнародная летняя школа беларускай мовы, літаратуры і культуры арганізавана на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1991 г. Але без дзяржаўнай падтрымкі і адсутнасці фінансавага забеспячэння спыніла сваю дзейнасць. У 1999 г. па ініцыятыве кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ аднавіла сваю дзейнасць: семінар праходзіў 5–19 ліпеня. У 2015 г. праз доўгі час праект быў зноў адноўлены Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы (2–15 ліпеня). У 2016 г. школа працавала з 30 чэрвеня па 15 ліпеня., у 2017 г. – 2–15 ліпеня, у 2018 г. – з 20 жініўня па 1 верасня, у 2020 г. – з 17 па 28 жніўня ў анлайн-рэжыме.

        Варыянты назвы
    Адукацыйна-культурны праект "Міжнародная школа беларусістыкі"
    Адукацыйны праект "Міжнародная школа беларусістыкі"
    Міжнародная летняя школа беларусістыкі
    Міжнародная летняя школа беларускай мовы, літаратуры і культуры
    МЛШБ (скарачэнне)
    МШБ (скарачэнне)

        Крыніцы iнфармацыі
    Папулярызацыя беларускай спадчыны сродкамі адукацыйнага турызму / Л. С. Кныш // Літаратура ў культурнай прасторы Беларусі і Кітая : зборнік навуковых артыкулаў па матэрыялах Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. ― Мінск, 2019. ― С. 92―97.
    Сайт Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Дата звароту: 07.04.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере