unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Драмлёва, мемарыяльны комплекс (Жабінкаўскі раён)

    Створаны на месцы знішчанай нямецка-фашысцкімі захопнікамі в. Драмлёва. 11 жніўня 1942 г. 286 жыхароў былі расстраляны, вёска спалена і не адрадзілася пасля вайны. У 1967 г. на месцы спаленай вёскі быў насыпаны курган, на вяршыні якога ўстанавілі гранітны валун з памятным надпісам. У 1982 г. узнік мемарыял (скульптар У. Вараб'ёў, архітэктар Ю. Казакоў), у цэнтры якога каля падножжа рукатворнага кургана ўстаноўлены бронзавыя скульптуры трох сядзячых на валунах жанчын розных пакаленняў, што застылі ў журботным маўчанні. Пры ўваходзе размешчаны камень-пасвячэнне, укампанаваны ў бетонную форму, якая напамінае перабітае крыло птушкі. Зямля з месца спаленай вёскі пахавана ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".
    Знаходзіцца за 1 км на ўсход ад аг. Сцяпанкі Жабінкаўкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Дремлево, мемориальный комплекс (Жабинковский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. [Т. 1]. Брестская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2009.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. — Мінск, 1984.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере