unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Даманава, аграгарадок (Івацэвіцкі раён)

    Вядома з 16 ст. як сяло ў Слонімскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) у складзе Расійскай імперыі, з 1801 г. у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 1856 г. вёска ў складзе маёнтка Быцень, належала графам Патоцкім. У 1871 г. уступіла ў строй чыгунка Брэст-Масква са станцыяй у Даманаве. З 1915 г. акупіравана германскімі, з лютага 1919 г. польскімі войскамі. У 1921 – 1939 гг. у складзе Польшчы, у Быценскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. Са студзеня 1940 г. у Быценскім раёне Баранавіцкай, са студзеня 1954 г. Брэсцкай абласцей. У Вялікую Айчынную вайну ў 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З кастрычніка 1957 г. у Івацэвіцкім раёне. У 1962 г. далучана вёска Гнойна. Са снежня 1962 г. у Бярозаўскім, са студзеня 1965 г. у Івацэвіцкім раёнах.
    Цэнтр Даманаўскага сельсавета Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчана на левым беразе ракі Грыўда.

        Гл. таксама
    Доманово, агрогородок (Ивацевичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. [Т. 1]. Брестская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 14.06.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере