unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нясвіжская плябанія, будынак

    Помнік архітэктуры барока з элементамі класіцызму. Кампактны двухпавярховы будынак пабудаваны ў канцы 16 – пачатку 17 ст. як дом для ксёндза. На дваровым фасадзе зберагліся фрагменты вялікіх паўцыркульных арачных ніш, якія нагадваюць рэнесансную аркаду. Мяркуюць, што ў 1750–1790 гг. у будынку размяшчалася Нясвіжская друкарня. Па дамоўленасці з ксяндзом у 1800–1820-я гг. верхні паверх плябаніі здаваўся пад жыллё вышэйшым ваенным чынам. У 18–19 стст. дом перабудоўваўся (было прыбудавана яшчэ адно крыло). З 1954 па 1972 г. у будынку размяшчалася друкарня раённай газеты, названая ў гонар Сымона Буднага. У 2004 г. друкарня была перамешчана ў іншы будынак, а плябанія ў 2007 г. вернута каталіцкай царкве. Уваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Знаходзіцца непадалёк ад касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, у Мінскай вобласці .

        Варыянтная форма назвы
    Плябанія, будынак (Нясвіж, горад; Мінская вобласць)

        Гл. таксама
    Несвижская плебания, здание (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мінск, 1987.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мінск, 1987.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере