unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Касцёл Святога Духа (Гродна, горад)

    Адзін са старэйшых мураваных каталіцкіх архітэктурных комплексаў Гродна. Касцел і шпіталь пабудаваны на сродкі, выдзеленыя каралевай Бонай Сфорца ў 1550 г. (паводле другіх даных – у 1551 г.). Комплекс выконваў ролю гарадскога прытулку і бальніцы для малазабяспечаных. У 1800 г. будынак перададзены гродзенскаму магістрату, у 1824 г. перабудаваны для патрэб Таварыства дабрачыннасці. Калоны касцёла былі страчаны пасля пажару 1885 г. Пасля шматлікіх перабудоў канца 18 – 19 стст. комплекс кардынальна змяніўся, набыў выгляд 2-хпавярховага будынка. У ім у розны час знаходзіліся гасцініца, рэстаран, магазіны. У сучасны момант у ім размешчаны органы гарадскога кіравання і адміністрацыі, аптэка. Будынак (дом № 14 на вул. Савецкай) знаходзіцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ.

        Варыянтная форма назвы
    Гродзенскі касцёл Святога Духа
    Святадухаўскі касцёл (Гродна, горад)

        Гл. таксама
    Костел Святого Духа (Гродно, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Идентификация объектов историко-культурного наследия на примере бывшего шпиталя и костела Св. Духа в Гродно / Н. А. Почобут // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия E, Педагогические науки. Серыя Е, Педагагічныя навукі. Series D, Pedagogical sciences. ― 2019. ― № 15. ― С. 105―115.
    Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 03.03.2020.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 03.03.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере