unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Канстанцінава, вёска (Глыбоцкі раён)

    Вядома з 2-й пал. 18 ст. як шляхецкае ўладанне Барылы ў складзе маёнтка Барылы, у Ашмянскім павеце. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Верхненскай воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. – Віленскай губерняў. У 1795 г. вядомы як маёнтак і вёска Барылы, якія ў 1812 г. знішчаны ад пажару, а потым адбудаваны на новым месцы пад новымі назвамі – маёнтак Канстанцінаў Двор і вёска Навасёлкі. У 1921–1939 г. – у складзе Польшчы, у Верхненскай гміне Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – у Тумашаўскім сельсавеце Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Маладзечанскай абласцях. З 1962 г. – у Віцебскай вобласці. З 1971 г. – у Карабоўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Карабоўскім сельсавеце Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Барылы, вёска (папярэдні загаловак)
    Канстанцінаў Двор, маёнтак (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Константиново, деревня (Глубокский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 18.09.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 18.09.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере