unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Міцкевічы, вёска (Смаргонскі раён)

    Вядома з 17 ст. як вёска ў складзе маёнтка Смаргонь Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. Да сярэдзіны 17 ст. – назва Ганута, потым – Міцкавічы, уласнасць Радзівілаў. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Беніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Побач знаходзіўся аднайменны засценак, уласнасць князя Агінскага. Са студзеня 1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. З 1920 г. – у Сярэдняй Літве. З 1922 г. – у складзе Польшчы, у Войстамскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. увайшла ў склад Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці як цэнтр сельсавета. У 1944 г. – у Маладзечанскай вобласці. У 1960 г. – у Гродзенскай вобласці. У 1978 г. – у Войстамскім, з 2016 г. – у Вішнеўскім сельсаветах.
    Знаходзіцца ў Вішнеўскім сельсавеце Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі.

        Варыянтная форма назвы
    Ганута, вёска (папярэдні загаловак)
    Міцкавічы, вёска (Смаргонскі раён)

        Гл. таксама
    Мицкевичи, деревня (Сморгонский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 01.04.2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. ; Дата звароту: 01.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере