unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (Мінск). Філіял "Музей гісторыі беларускага кіно"

    Заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінематаграфістаў у Мінску ў 1976 г. як ведамасны пры кінастудыі "Беларусьфільм" для збору і захавання матэрыялаў пра нацыянальны кінематограф, папулярызацыі яго дасягненняў і кінакультуры наогул. З 1982 па 1988 гг. размяшчаўся ў Рэспубліканскім Доме кіно (касцел святых Сымона і Алены) Саюза кінематаграфістаў БССР, з 1988 г. па 1998 гг. – зноў на кінастудыі, выконваючы ў асноўным архіўную функцыю. Адчынены для рэгулярнага наведвання у пачатку 2002 г. З 2005 г. музей стаў філіялам установы "Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь". З 2014 г. – філіял ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь".
    Асноўныя віды дзейнасці: збіранне, сістэматызацыя і апісанне дакументаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага кіно і кінакультуры наогул; арганізацыя фондавых, тэматычных і персанальных выставак, якія звязаны з кінематографам, беларускім выяўленчым мастацтвам наогул; сістэматызаваны паказ айчыннай і замежнай кінакласікі.

        Варыянты назвы
    Музей гісторыі беларускага кіно (Мінск)

        Гл. таксама
    Национальный исторический музей Республики Беларусь (Минск). Филиал "Музей истории белорусского кино" (на іншай мове)
    Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь (Мінск). Філіял "Музей гісторыі беларускага кіно" (папярэдні загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Дата звароту: 16.10.2018.
    Сайт "Каталог музеяў Беларусі". Дата звароту: 16.10.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере