unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Хрэннікава дом, помнік архітэктуры (Дняпро, горад; Украіна)

    Помнік гісторыі і архітэктуры мясцовага значэння. Чатырохпавярховы даходны дом быў пабудаваны ў 1913 г. па заказу мільянера і папулярызатара украінскай культуры Уладзіміра Хрэннікава. Архітэктар – Пётр Фецісаў. Дом – узор украінскага архітэктурнага мадэрну. Шасцівугольныя вокны, шматярусныя шатровыя вежы з каванымі шпілямі, чырвоны дахоўкавы дах і белыя сцены напаміналі формамі збудаванні часоў Запарожскай Сечы. У 1950-я гг. Дом Хрэннікава, спалены фашыстамі ў часы акупацыі горада, аднавілі, але спрасцілі знешні выгляд. Будынак аддалі гасцініцы "Украіна" і рэстарану. У 1990-я гг. пасля рэстаўрацыі ў будынку адкрылі гасцініцу "Гранд атэль Украіна" і казіно.
    Знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы г. Дняпро (былы Днепрапятроўск).

        Варыянтная форма назвы
    Будинок Хрінникова, помнік архітэктуры (украінская мова)
    Дом Хрэннікава, помнік архітэктуры
    Украінскі дом (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Хренникова дом, памятник архитектуры (Днепр, город; Украина) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Википедия".айт; Дата звароту: 05.06.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере