unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Полава, вёска (Пастаўскі раён)

    Упершыню ўпамінаецца як маёнтак Полаў у 1553 г., у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, потым у Рэчы Паспалітай. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Пастаўскай воласці Дзісенскага павета. У 1897 г. – у Дзісенскім павеце Віленскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, з 1922 г. – у Віленскай зямлі, з 1926 г. – у Віленскім ваяводстве. У 1923 г. – у Пастаўскай гміне Дунілавіцкага павета. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр Полаўскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай, з 1944 г. – Полацкай абласцей. З 1954 г. – у Маладзечанскай вобласці, у Жукоўшчынскім сельсавеце. З 1960 г. – у Віцебскай вобласці. У 1962–1967 гг. – у Мёрскім раёне. З 1967 г. – у Белькаўскім сельсавеце Пастаўскага раёна. У 2009–2013 гг. – у Варапаеўскім пасялковым Савеце.
    Знаходзіцца ў Варапаеўскім сельсавеце Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, на р. Дзісна.

        Гл. таксама
    Полово, деревня (Поставский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2020.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 14.07.2021.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 14.07.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере