unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Македонская праваслаўная царква — Ахрыдская архіепіскапія

    Македонская праваслаўная царква (з 2009 г. назва Македонская праваслаўная царква – Ахрыдская архіепіскапія) – некананічная праваслаўная царква, якая дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Македоніі, а таксама ў македонскай дыяспары. Створана ў 1967 г. шляхам аддзялення ад Сербскай царквы (сербская і іншыя праваслаўныя цэрквы не прызналі яе кананічнасці).
    Да МПЦ належыць 2/3 ад усіх вернікаў Рэспублікі Македонія (прыкладна 1,2 мільёна чалавек разам з суполкамі ў ЗША і Аўстраліі). Колькасць дыяцэзій МПЦ – 10 (з іх 7 дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Македонія і 3 – за яе межамі).
    У распараджєнні МПЦ знаходзяцца 2000 цэркваў і манастыроў. 12 манастыроў – дзейсныя, у іх каля 100 манахаў (інфарм. на 2017 г.).
    Для падрыхтоўкі духавенства дзейнічае Македонская Праваслаўная семінарыя святога Клімента Ахрыдскага ў Скоп'і.

        Варыянты назвы
    Македонска православна црква — Охридска архиепископија (македонская мова)
    Македонская праваслаўная царква (папярэдні загаловак)
    Македонская православная церковь — Охридская архиепископия (руская мова)
    МПЦ (Македонія) (скарачэнне)

        Крыніцы iнфармацыі
    Македонската православна црква – Охридска архиепископија и другите православни помесни цркви: по повод 45-годишнината од прогласувањето на автокефалноста на Македонската православна црква – Охридска архиепископиjа (1967 – 2012) / Проф. д-р Александар Трајановски. ― Скопје, 2013.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере