unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Глушакоў, Уладзімір Яўгеньевіч (кандыдат сацыялагічных навук ; эканоміка ; нар. 1961)

    Беларускі спецыяліст у галіне менеджменту, антыкрызіснага кіравання, маркетынгу і кіравання персаналам, бізнес-кансультант. Кандыдат сацыялагічных навук (1992), дацэнт (1996). У 1987 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна (у 1992 г. – аспірантуру кафедры сацыялогіі). У 2000–2006 гг. – прафесар Мінскага філіяла Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі; 2006–2009 гг. – прафесар кафедры дзяржаўнага будаўніцтва Інстытута вышэйшых кіраўнічых кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь; 2009–2014 гг. – дацэнт кафедры бізнес-адміністравання Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. З 2014 г. – у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, дацэнт кафедры эканомікі прадпрымальніцтва і права (2014–2020), дацэнт кафедры бухгалтарскага ўліку, эканомікі і права (з 2020).
    Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічныя працэсы развіцця дзяржавы і грамадства; рызыка-менеджмент; псіхалогія менеджменту; коўчынг і інш.

        Гл. таксама
    Глушаков, Владимир Евгеньевич (кандидат социологических наук ; экономика ; род. 1961) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Специфика государственного строительства на принципах устойчивого развития общества / [А. С. Зубра и др.]. ― Минск, 2007.
    Персанальная старонка на сайце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Дата звароту: 06.02.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере