unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Касцёл Узнясення Гасподня (Вільнюс, горад; Літва)

    Каталіцкі касцёл былога кляштара місіянераў. Стыль – віленскае барока. Будаўніцтва пачалося ў 1695 г. на сродкі Тэафіля Плятэра і закончылася толькі ў 1730 г. У 1750–1756 гг. згодна з праектам Іагана Крыштофа Глаўбіца былі дабудаваны дзве вежы храма, франтоны, тамбур увахода. У 1844 г. касцёл быў закрыты і парафія прыпісана да касцёла Святых Іаанаў. У 1862 г. зноў адкрыты для богаслужэння. Закрыты ў сярэдзіне 20 ст. У 1993 г. перададзены Вільнюскаму епіскапату, часова ім карыстаецца Літоўскі нацыянальны музей. Будынак – аб'ект культурнай спадчыны нацыянальнага значэння.
    Знаходзіцца ў Старым горадзе Вільнюса.

        Варыянтная форма назвы
    Kościół Misjonarzy (Вільнюс, горад; Літва) (польская мова)
    Kościół Wniebowstąpienia Pańskiego (Вільнюс, горад; Літва) (польская мова)
    Misijonierių bažnyčia (Вільнюс, горад; Літва) (літоўская мова)
    Viešpaties Dangun Žengimo bažnyčia (Вільнюс, горад; Літва) (літоўская мова)
    Віленскі касцёл Узнясення Гасподня
    Вільнюскі касцёл Узнясення Гасподня
    Касцёл місіянераў (Вільнюс, горад; Літва)

        Гл. таксама
    Костел Вознесения Господня (Вильнюс, город; Литва) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Віленскі кляштар візітак / А. Ярашэвіч // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2005 — Т. 1. — С. 431.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере