unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Іерусалім, горад (Ізраіль)

    Старажытна-яўрэйская назва - Іерушалаім, арабская назва - Аль-Кудс. Адзін з самых старажытных ханаанскіх гарадоў (3-е тыс. да н. э.). Пасля падзелу дзяржавы - сталіца Іудзейскага царства. У 586 г. зруйнаваны. З 538 г. да н. э. сталіца персідскай правінцыі, потым пад ўладай Пталамеяў, з 198 г. да н. э. - Селеўкідаў. З 141 г. да н. э. сталіца дзяржавы Макавеяў. У 70 г. н. э. зруйнаваны рымскім імператарам Цітам. У 4 ст. пры імператару Канстанціне свяшчэнны цэнтр хрысціян. З 395 г. пад уладай Візантыі. Пасля арабскага заваявання (638 г.) - свяшчэнны цэнтр мусульман. З 1517 г. ў складзе Асманскай імперыі. У 1917 г. захоплены брытанскімі войскамі. У 1920--1948 гг. - адміністрацыйны цэнтр брытанскай падмандатнай тэрыторыі Палесціны. Пасля араба-ізраільскай вайны 1948--1949 гг. быў падзелены на 2 часткі: усходняя адышла Іарданіі, заходняя - да Ізраіля. У 1950 г. Ізраіль аб'явіў яго сваёй сталіцай насуперак рашэнню ААН аб вылучэнні Іерусаліма ў самастойную адміністрацыйную адзінку. У выніку ізраільска-арабскай вайны 1967 г. Ізраіль захапіў увесь Іерусалім і ў 1980 г. абвясціў яго сваёй сталіцай.
    Знаходзіцца ў Ізраілі, на паўпустынным пласкагор'і на захад ад Мёртвага мора. Заходняя частка - Новы горад належыць Ізраілю, усходняя частка - Стары горад акупіраваны Ізраілем.

        Варыянтная форма назвы
    Аль-Кудс, горад
    Іерушалаім, горад

        Гл. таксама
    Иерусалим, город (Израиль) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 7. – Мн., 1998.
    Большая энциклопедия. Т. 18. – М., 2006.
    Географический энциклопедический словарь : геогр. назв. – М., 2003.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере