unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Жалезняковіч, Віталій Арсеневіч (протаіерэй ; 1900—1972)

    Месца нараджэння: Рэчыцкі павет Мінскай губерні (цяпер Хойніцкі раён Гомельскай вобласці). Рэлігійны дзеяч Праваслаўнай царквы Беларусі, протаіерэй. Сын Арсенія Жалезняковіча. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1922). Вучыўся на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта (1930–1931). З 1922 г. – настаяцель Увазнясенскага храма Нясвіжскага павета Мінскай губерні (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Займаўся літаратурнай дзейнасцю, друкаваўся ў праваслаўных перыядычных выданнях, што выходзілі ў 1920–1930-я гг. у Польшчы. Выступаў супраць паланізацыі насельніцтва. Настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці (з 1939). Настаяцель Мікалаеўскай царквы г. Ваўкавыска (з 1946). Арыштаваны ў 1951 г. за антысавецкую дзейнасць, рэабілітаваны ў 1992 г.

        Варыянтная форма імя
    Жалезняковіч, Віталь Арсенавіч (протаіерэй ; 1900—1972)

        Гл. таксама
    Железнякович, Виталий Арсеньевич (протоиерей ; 1900—1972) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917―1967 : энцыклапедычны даведнік у 2 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. ― Мінск, 2007. — С. 291. (Форма імя і імя па бацьку: Жалезняковіч, Віталій Арсеневіч.)
    Каб жыла Беларусь : артыкулы, успаміны, інтэрв'ю / Алесь Белакоз. ― Минск, 2003. — С. 58. (1Ба321709) (Форма імя і імя па бацьку: Жалезняковіч, Віталь Арсенавіч.)

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере