unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Дрысвяты, аграгарадок; Браслаўскі раён)

    У 16–18 ст. быў пабудаваны невялікі касцёл, прысвечаны Святым Пятру і Паўлу. На сучаснае месца храм перанесены ў пачатку 18 ст., а там, дзе стаяў старажытны храм, пастаўлены каменны крыж. Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю мадэрн. Пабудаваны ў 1929 г. з дрэва паводле праекта Л. Вітан-Дубейкаўскага (паводле іншых крыніц, у 1924–1926 гг.). Закрыты ў 1964 г. Дзейнічае з 1991 г., адрэстаўрыраваны.
    Знаходзіцца ў паўночнай частцы аграгарадка Дрысвяты Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Дрысвяцкі касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
    Дрысвяцкі Петрапаўлаўскі касцёл
    Петрапаўлаўскі касцёл (Дрысвяты, аграгарадок; Браслаўскі раён)

        Гл. таксама
    Костел Святых апостолов Петра и Павла (Дрисвяты, агрогородок; Браславский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
    Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
    Республика Беларусь: энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Туристская энциклопедия Беларуси. — Минск, 2007.
    Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2010.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере