unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Усікаў, Якуб Кірылавіч (кандыдат філалагічных навук ; 1919—1995)

    Месца нараджэння: в. Кадзіна, Магілёўскі раён. Беларускі літаратуразнавец, крытык. Кандыдат філалагічных навук (1950), дацэнт (1957). Член Саюза пісьменнікаў БССР (1951). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1940). Працаваў настаўнікам (1937–1939), выкладчыкам Мар'інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума (1939–1940), у рэдакцыі газеты "Чырвоная змена" (1946–1949), Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. А. Куляшова (1948–1995, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, у 1948–1976 – загадчык кафедры).
    У друку з 1945. Працы па гісторыі ўзнікнення і развіцця беларускай драматургіі, гісторыі жанра камедыі ў беларускай літаратуры, беларускай дзіцячай літаратуры, беларускай вуснапаэтычнай творчасці і інш.

        Варыянтная форма імя
    Кірылаў, Я. (1919—1995) (псеўданім)
    Саблін, Я. (1919—1995) (псеўданім)
    Усік, Якуб (1919—1995) (псеўданім)
    Усікаў, Якаў Кірылавіч (кандыдат філалагічных навук ; 1919—1995)

        Гл. таксама
    Усиков, Якуб Кириллович (кандидат филологических наук ; 1919—1995) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 6. — Мінск, 1995.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. [В 5 т.]. Т. 5. — Минск, 1982.
    Пісьменнікі Савецкай Беларусі : кароткі даведнік. — Мінск, 1981.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1987.
    Сайт гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Дата звароту: 20.12.2019.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 20.12.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере