unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Магілёўская рымска-каталіцкая духоўная семінарыя

    Адкрыта ў 1788 г. Абавязак непасрэднага стварэння навучальнай установы, яе матэрыяльнага забеспячэння і арганізацыі навучальнага працэсу з’яўляўся абавязкам біскупа С. Богуш-Сестранцэвіча. У 1843 г. семінарыю далучылі да Мінскай. Навучальная ўстанова спыніла сваё існаванне. Аднавіла сваю дзейнасць ў 1879 г. у Пецярбургу. Існавала да 1917 г.
    Вынікам навучання ў семінарыі з’яўляліся пасвячэнні прэзбітэрату. Пасля заканчэння курсу навук, станоўчай адзнакі на выніковым экзамене, пазітыўным рашэнні духоўных уладаў і дазволе ўладаў свецкіх выпускнік семінарыі атрымліваў пасвячэнні прэзбітэрату, якія ўдзяляў біскуп, і накіраванне на адпаведнае месца працы.

        Гл. таксама
    Могилевская римско-католическая духовная семинария (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Штодзённае жыццё навучэнцаў Магілёўскай рымска-каталіцкай духоўнай семінарыі (1788–1843 гг.) / Р. У. Зянюк // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў IX Міжнароднай навуковай канферэнцыі. ― Магілёў, 2015. — С.394—400.
    Сайт Магілёўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере