unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава (Мінск)

    Заснаваны ў 1957 г. У 1971 г. на яго базе створана Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне. У 2009 г. прадпрыемствы, якія ўваходзілі ў склад БелОМА, пераўтвораны ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы (ААТ "Зеніт-БелОМА", ААТ "Рагачоўскі завод "Дыяпраектар", ААТ "Жлобінскі завод "Свет"). ААТ "БелОМА-ММЗ імя С. І. Вавілава" – галаўное прадпрыемства БелОМА.
    ААТ "БелОМА – ММЗ імя С. І. Вавілава" ажыццяўляе распрацоўку і вытворчасць оптыка- электронных і оптыка-механічных вырабаў рознага прызначэння, аўтамабільных кампанентаў для велікагрузных аўтамабіляў, індывідуальных прыбораў уліку газу, прамысловых свяцільнікаў, тавараў народнага спажывання.
    ААТ "БелОМА – ММЗ імя С. І. Вавілава" – заснавальнік навукова-вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "ЛЭМТ ", якое распрацоўвае аптычныя і оптыка-электронныя вырабы (прыцэлы для стралковай зброі і прыборы назірання, лазерныя вырабы і сістэмы, медыцынскую тэхніку), якія вырабляюцца на прадпрыемствах, што ўваходзяць у БелОМА .

        Варыянты назвы
    БелОМА-ММЗ імя С. І. Вавілава (Мінск) (наступны загаловак)
    ММЗ імя С. І. Вавілава (Мінск) (скарачэнне)

        Гл. таксама
    Минский механический завод имени С. И. Вавилова (на іншай мове)
    Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне (Мінск) (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Сайт Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере