unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Hilferding, Rudolf (1877—1941) (нямецкая мова)

    Месца нараджэння: г. Вена, Аўстрыя. Германскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Адзін з лідараў і тэарэтыкаў аўстрыйскай і германскай сацыял-дэмакратыі. У 1904 г. скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта. У студэнцкія гады ўступіў у сацыял-дэмакратычную партыю. Да 1924 г. працаваў педыятрам, супрацоўнічаў у часопісе "Neue Zeit". З 1924 г. – дэпутат рэйхстага. У 1923 і 1928–1929 гг. – міністр фінансаў у буржуазным урадзе Веймарскай рэспублікі. У 1933 г. эмігрыраваў у Швейцарыю; з 1938 г. жыў у Францыі. У 1941 г., пасля капітуляцыі Францыі, быў выдадзены германскім акупацыйным уладам (памёр у турме).
    Тэматыка публікацый: пытанні германскай нацыянальнай эканомікі і фінансаў; аналіз марксісцкай эканамічнай тэорыі і капіталізму ў стадыі імперыялізму.

        Варыянтная форма імя
    Гільфердынг, Рудольф (1877—1941)

        Гл. таксама
    Гильфердинг, Рудольф (1877—1941) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. [В 30 т.]. Т. 7. — Москва, 2007.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Сайт Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере