unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дуда, Іван Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук ; нар. 1936)

    Месца нараджэння: в. Дзямідаў, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць. Урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (1984), прафесар (1986). Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961). Працаваў у Галоўчыцкай сельскай участковай бальніцы, Нараўлянскай раённай бальніцы, Рагінскай участковай бальніцы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1964-1989 гг. у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, дзе прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара кафедры акушэрства і гінекалогіі. З 1974 г. па 1977 г. – кансультант у Мангольскім медыцынскім інстытуце, у 1978-1979 гг. эксперт устаноў ААН па праблеме рэгуляцыі народанасельніцтва, ахове мацярынства і дзяцінства (Мангольская Народная Рэспубліка). У 1989–2012 гг. – у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (пазней БелМАПА), у 1990–2000 гг. – загадчык 1-й кафедры акушэрства і гінекалогіі.
    Навуковыя інтарэсы: анкагінекалогія; фізіялогія і паталогія скарачальнай дзейнасці маткі; перынаталогія; рэпрадуктыўная функцыя і экалогія; праблемы невыношвання цяжарнасці; магнітатэрапія ў акушэрстве і гінекалогіі і інш.

        Гл. таксама
    Дуда, Иван Владимирович (доктор медицинских наук ; 1936—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    Заведующие кафедрами и профессора Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2001). — Минск, 2002.
    Сайт Міністэрства аховы здароўя РБ. Дата звароту: 20.03.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере