unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Kordowicz, Wiktor (гісторык ; 1904—1982) (польская мова)

    Польскі гісторык, педагог, грамадскі дзеяч. Скончыў Люблінскую настаўніцкую семінарыю (1925), гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1939). Працаваў настаўнікам у сярэдніх школах у Ражанцы (Лідскі павет), Лідзе, Вільні, у Віленскай настаўніцкай семінарыі. 3 1925 г. – дзеяч Саюза вясковай моладзі ў Навагрудку і Саюза вясковай вучнёўскай моладзі ў Вільні. У час нацысцкай акупацыі Вільні ўдзельнік польскага антыфашысцкага падполля. Пасля вызвалення – настаўнік у Віленскай польскай гімназіі. 3 1948 г. – у Польшчы. Працаваў у Варшаўскім ліцэі імя Стафана Баторыя, у Варшаўскім гістарычным музеі, у Музеі гісторыі польскага рэвалюцыйнага руху, на кіраўнічых пасадах Аб'яднанай сялянскай партыі і інш.
    Аўтар прац па гісторыі асветніцкай і педагагічнай думкі, грамадска-палітычнага руху 19– пачатку 20стст., у тым ліку кнігі пра Кастуся Каліноўскага.

        Варыянтная форма імя
    Кардовіч, Віктар (гісторык ; 1904—1982)
    Кордович, Виктор (историк ; 1904—1982) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Konstanty Kalinowski : rewolucyjna demokracja polska w powstaniu styczniowym na Litwie i Białorusi / Wiktor Kordowicz. ― Warszawa, 1955.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі.
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі (Варшава).

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере