unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дакукін, Міхаіл Васільевіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; 1886—1953)

    Балотазнавец. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт АН БССР (пазбаўлены звання рашэннем сесіі Агульнага сходу АН БССР, лістапад 1947). Закончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1916). Працаваў у Дзяржаўным інстытуце доследнай аграноміі Наркамата землярообства СССР, на Ленінградскай абласной меліярацыйнай станцыі, ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце балотнай гаспадаркі (г. Мінск; 1930-я, намеснік дырэктара), у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце (г. Горкі; у 1938–1941 – загадчык кафедры меліярацыі). У гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў з акупантамі (у 1941–1942 – бургамістр Горацкага раёна, 1942–1943 – навуковы супрацоўнік Горацкай сельскагаспадарчай доследнай станцыі, 1943–1944 – Мінскай балотнай доследнай станцыі). Жыў у Германіі (май 1944 – верасень 1945). Рэпатрыіраваны ў СССР (1945). Ваенным трыбуналам войск МУС Магілёўскай вобласці асуджаны да 15 год пазбаўлення волі (1946, памёр у месцах зняволення 30.08.1953, не рэабілітаваны).

        Варыянтная форма імя
    Dakukin, M. W. (1886—1953) (польская мова)

        Гл. таксама
    Докукин, Михаил Васильевич (доктор сельскохозяйственных наук ; 1886—1953) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Угнаенне балотных глеб / М. В. Дакукін. — Мінск, 1933.
    … К вопросу химизации болотных почв (из работ агрохимической лаборатории Института за 1934 г.) / Всесоюзный научно-исследовательский институт болотного хозяйства ; под ред. М. В. Докукина и М. Ф. Янушевича. — Москва, 1936. (Інфармацыя аб рэдактарах: вучоная ступень.)
    Jak na bagnach zrobić pole, ogród i sianożęcie : [przekład z białoruskiego] / [przeredagowany przez M. W. Dakukina] ; Mińska Doświadczalna Stacja Błotna. — Mińsk, 1927.
    Дакукін Міхаіл Васільевіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 55.
    История аграрной науки Беларуси (XIX ― начало XXI в.). В 2 ч. Ч. 2. ― Минск, 2017. ― В содержании о Докукине М. В. (с. 18).
    Сайт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Дата звароту: 02.02.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере