unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Borch, Michel-Jean (1751—1810) (французская мова)

    Месца нараджэння: Варкляны (або Варакляны, ням. – Warkland; цяпер горад у Латвіі). Граф, прадстаўнік роду Борхаў, які вядомы ў Лівоніі (Інфлянтах) з 15 ст. Дзяржаўны і ваенны дзеяч, вучоны-натураліст, пісьменнік. Скончыў піярскі Калегіум нобіліум у Варшаве; з 1762 г. – у войску, капітан пешай гвардыі Вялікага Княства Літоўскага (1771); да першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. займаў пасаду губернатара Віцебска; з 1776 г. – палкоўнік гусарскай харугвы; генерал-лейтынант кароннага войска, вялікі абозны Вялікага Княства Літоускага ў 1781–1787 гг.; у 1787–1791 – ваявода белзскі; стараста люцынскі. Рыцар Мальтыйскага ордэна. У 1783 г. атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі.
    Аматар мастацтваў і літаратуры, аўтар прац па геалогіі, мінералогіі, батаніцы. Пісаў на французскай мове. Займаўся перакладчыцкай дзейнасцю (з нямецкай і польскай моў на французскую).
    Апошнія 20 гадоў жыцця правёў у сваём маёнтку ў Вараклянах, які апісаў у кнізе "Сентыментальны парк маёнтка Варкляны графа Борха на Белай Русі" ("Jardin sentimental du château de Warkland, dans la Comté de Borch, en Russie-Blanche").

        Варыянтная форма імя
    Borch (граф ; 1751—1810) (французская мова)
    Borch, Michał Jan (1751—1810) (польская мова)
    Borch, Michael Johann (1751—1810) (нямецкая мова)
    Borch-Lubeschütz, Michael von der (нямецкая мова)
    Борх, Міхал Ян (1751—1810)
    Борх , Михаил Иванович (1751—1810) (руская мова)
    Борх-Любешиц , Михаэль Иоганн фон дер (1751—1810) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Jardin sentimental du château de Warkland, dans la Comté de Borch, en Russie-Blanche. — [Varsovie], 1795.
    Борхі / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 339.
    Борхі / Валерый Пазднякоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 346. (Год нараджэння: 1753.)
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Францыі.
    Сайт «Википедия».

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере