unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Iwaszkiewicz, Janusz (гісторык ; 1879—1944) (польская мова)

    Месца нараджэння: маёнтак Гольчычы Слуцкага павета (цяпер Слуцкі раён Мінскай вобласці). Польскі і беларускі гісторык. Доктар габілітаваны (1924).
    Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт (1904). У 1902 г. выявіў у маёнтку Малева (Нясвіжскі раён) архіў Мацея Радзівіла. У 1918–1930 гг. архівіст і хавальнік у Галоўным архіве старажытных актаў. Выкладаў гісторыю ў Віленскім універсітэце, Школе палітычных навук у Варшаве. З 1930 г. прафесар Віленскага ўніверсітэта.
    Вывучаў палітычную гісторыю Польшчы, Беларусі і Літвы 2-й паловы XVIII – 1-й паловы XIX ст., даследаваў матэрыялы шляхецкіх архіваў Беларусі. Выдаў мемуары І. Лялевеля, І. Клімашэўскага, Э. Вайніловіча, Ю. Нямцэвіча. Пакінуў рукапісныя мемуары за 1899–1927 гг.

        Варыянтная форма імя
    Івашкевіч, Януш (гісторык ; 1879—1944)

        Крыніцы iнфармацыі
    Mińsk / Janusz Iwaszkiewicz. — Warszawa ; Poznań, [192-?].
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере