unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларуская спеўна-драматычная майстроўня (Мінск)

    Беларуская майстроўня – маладзёжнае творчае згуртаванне ў 1979–1984 гг. у Мінску.
    Створана студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта і Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута на філалагічным факультэце БДУ, пазней далучыліся студэнты іншых ВНУ Мінска, аспіранты, школьная і рабочая моладзь горада. Назва згуртавання падкрэслівала пераемнасць з беларускім адраджэнскім рухам 1920-х гг. Першапачаткова дэклараваная мэта – адраджэнне ў гарадскім асяродку беларускай народнай абраднасці, святаў.
    У 1984 г. актывісты Майстроўні выйшлі на несанкцыяваную дэманстрацыю пратэсту супраць зносу помніка гісторыі і архітэктуры – будынку гарадскога тэатра (тэатра "Поляка") на плошчы Волі ў Мінску, дзе ў 1852 г. была пастаўлена першая беларуская опера "Ідылія". Як вынік, далейшае існаванне Майстроўні стала немагчымым. Пасля спыненьня дзейнасці згуртавання яе актывісты стварылі ў Менску Маладзёжны клуб імя У. Караткевіча (1985–1986 гг.) і клуб "Талака" (з 1987 г.), якія фактычна сталі пераемнікамі Майстроўні.

        Варыянты назвы
    Беларуская майстроўня (Мінск)
    "Майстроўня", маладзёжнае творчае згуртаванне (Мінск)

        Крыніцы iнфармацыі
    Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду. ― [Б. м.] : Радыё Свабода, 2012.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере