unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Рэспубліка Беларусь. Археаграфічная камісія

    Археаграфічная камісія створана па рашэнню калегіі Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь у 1999 г. Камісія ўзнавіла традыцыі археаграфічнай работы ў Беларусі, якія былі закладзены яшчэ ў ХIХ–пачатку ХХ ст. Віленскай археаграфічнай камісіяй (1864–1915 гг.), Віцебскай вучонай архіўнай камісіяй (1909–1919 гг.) і Археаграфічнай камісіяй Інстытута беларускай культуры (2-я палова 1920-х гг.). Археаграфічная дзейнасць у Беларусі перапынялася ў пачатку 1930-х гг. і зноў была арганізавана з канца 1940-х гг. Публікацыю матэрыялаў, якія тычацца дакументальнай спадчыны Беларусі, ажыццяўлялі рэспубліканскі орган ўпраўлення архіўнай справай, архіўныя ўстановы краіны, Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, іншыя навуковыя ўстановы.

        Варыянты назвы
    Археаграфічная камісія Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
    Археаграфічная камісія Рэспублікі Беларусь
    Рэспубліка Беларусь. Савет Міністраў. Камітэт па архівах і справаводстве. Археаграфічная камісія

        Гл. таксама
    Республика Беларусь. Археографическая комиссия (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Дыярыюш з XIX стагоддзя = Diariusz z XIX stulecia : Дзённікі М. Галубовіча, як гіст. крыніца : Да 200-годдзя з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) / Я. Янушкевіч. ― Мінск, 2003. (1БА308457)
    Сайт "Архивы Беларуси".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере