unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Леановіч, Сяргей Іванавіч (доктар медыцынскіх навук ; доктар медыцынскіх навук ; 1938—2012)

    Месца нараджэння: в. Мітрапольшчына, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1997). Ззаслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1998). Закончыў Баранавіцкае медыцынскае вучылішча (1957), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1966; аспірантура, 1979). Працаваў загадчыкам Душкоўскім, Скробаўскім фельчарска-акушэрскімі пунктами Баранавіцкага раёна, дырэктарам Пінскага медыцынскага вучылішча, ардынатарам-хірургам Пінскай гарадской бальніцы, загадчыка Рэспубліканскага метадычнага кабінета па сярэдняй медыцынскай адукацыі Міністэрства аховы здароўя БССР і адначасова ўрачом-хірургам, загадчыкам аддзялення экстранай хірургіі 4-й клінічнай бальніцы г. Мінска, загадчыкам 1-й кафедры хірургічных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1986–1997 – галоўны хірург Міністэрства аховы здароўя БССР і Рэспублікі Беларусь.
    Навуковыя працы па клініцы, дыягностыцы і лячэнні вострага і хранічнага панкрэатыту і перытаніту, хірургічым лячэнні захворванняў вілачкавай залозы, лячэнні цукровага дыябету.

        Гл. таксама
    Леонович, Сергей Иванович (доктор медицинских наук ; 1938—2012) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Леановіч Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 171.
    Леонович Сергей Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 205—206.
    Сергей Иванович Леонович : [некролог] // Новости хирургии. — 2013. — Т. 21, № 1. — С. 122—123. — Сведения доступны также по Интернету: https://elib.vsmu.by/bitstream/123/4691/1/nkh_2013_1_122-123.pdf

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере